Меню раздела
Горячие новости
|
12/26/2024 Большая октябрятская игра
|
подробнее...
|
12/24/2024 Торжественная линейка, посвященная окончанию второй четверти
|
подробнее...
|
12/23/2024 Областной новогодний праздник
|
подробнее...
|
12/21/2024 Новогодний праздник
|
подробнее...
|
12/20/2024 Я. Моя семья. Моя Родина
|
подробнее... |
Main page : Сервисы : Архив новостейАрхив новостей
1/27/2022
Канфесіянальная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь. Студзеньскі ШАГ прысвечаны тэме канфесіянальнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь.
Гутарка са старшакласнікамі пачалася з абмеркавання пытання прыярытэтаў канфесіянальнай палітыкі нашай краіны. Увага была скіравана на заканадаўства, якое забяспечвае і гарантуе права кожнага на свабоду веравызвання. Яскравым прыкладам гэтаму з’яўляюцца лічбавыя факты пра тое, колькі і якія канфесіі суіснуюць і дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, а таксама якія навучальныя духоўныя ўстановы працуюць. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што для беларускага грамадства характэрна адсутнасць канфліктаў на рэлігійнай глебе. На падтрымку мірнага суіснавання накіравана і палітыка дзяржавы, і дзейнасць саміх рэлігійных арганізацый.
Далей вучні атрымалі інфармацыю, якая тычыцца культурнай спадчыны Беларусі, да якой адносяцца і цэрквы,і манастыры, і касцёлы, а таксама сінагогі, мячэці і драўляныя храмы старавераў.
Старшакласнікі прынялі актыўны ўдзел ў абмеркаванні пытанняў да кожнага этапа сённяшняй гутаркі. Асаблівую цікавасць выклікала інфармацыя пра горад Іўе, які стаў сапраўдным сімвалам беларускай талерантнасці. Вучні прыйшлі да высновы, што талерантнасць – гэта каштоўнасць кожнага чалавека, які імкнецца да духоўнасці і чалавекалюбства.
У рамках дадзенага мерапрыемства вучні наведалі Свята-Успенскую царкву нашай вёскі. З радасцю іх прыняла матушка Алена. Самае першае, на што яна звярнула ўвагу, гэта тое, як патрэбна паводзіць сябе ў храме. У даступнай форме матушка Алена расказала і паказала дзецям, на якія часткі дзеліцца храм, дзе і за што можна паставіць свечкі, пазнаёміла з гісторыяй царквы, а таксама з цікавым і цудоўным з’яўленнем першай іконы. На пытанні наведвальнікаў адказала з вялікім задавальненнем. Дазволіла азнаёміцца з іконамі, якія набыты прыходам за гады існавання, а таксама прынесенымі ў дар царкве. На развітанне матушка Алена запрасіла як мага часцей наведваць царкву, а таксама пажадала поспехаў выпускнікам сёлетняга года ў вучобе і выбары далейшага жыццёвага шляху.
Самае галоўнае, што падкрэслілі для сябе ўдзельнікі сённяшняга мерапрыемства, гэта тое, што мы, беларусы, можам ганарыцца захаваннем міру і спакою на нашай зямлі, а таксама, тым што змаглі захаваць мір міжканфесіянальны і мір міжнацыянальны.
|
Местное время
Выбор языка
Новости министерства образования
12/26/2024 В Беларуси стартовала благотворительная акция «От всей души» Заместитель министра образования Екатерина Петруцкая рассказала о том, как участие в благотворительной акции помогает детям открывать в себе добрые чувства и заботиться о пожилых людях.
Подробнее...
12/24/2024 Новогодний бал во Дворце Независимости Президент Беларуси Александр Лукашенко 24 декабря принимает участие в проведении новогоднего бала Подробнее...
12/23/2024 Андрей Иванец: «Сохранение исторической памяти – конституционная обязанность каждого гражданина нашей страны» Сохранение исторической памяти – конституционная обязанность каждого гражданина нашей страны. Об этом сегодня заявил Министр образования Андрей Иванец в общении с журналистами по итогам заседания Комиссии по научно-методическому обеспечению исторической политики. Символично оно состоялось в Белорусском государственном музее истории Великой Отечественной войны. Участники встречи здесь обсудили новое учебное пособие по «Истории Беларуси в контексте всемирной истории» для 11-х классов Подробнее...
12/20/2024 Министр образования с подарками приехал в детский дом № 5 Министр образования Андрей Иванец поздравил педагогов и воспитанников детского дома № 5 с наступающими праздниками Подробнее...
Счетчик посещений
Погода
|