Меню раздела

    Горячие новости

     

     12/26/2024  Большая октябрятская игра

    Picture background

    подробнее...

     

     12/24/2024  Торжественная линейка, посвященная окончанию второй четверти

    Picture background

    подробнее...

     

     12/23/2024  Областной новогодний праздник

    Picture background

    подробнее...

     

     12/21/2024  Новогодний праздник

    Picture background

    подробнее...

     

     12/20/2024  Я. Моя семья. Моя Родина

    Picture background

    подробнее...

    Main page : Сервисы : Архив новостей

    Архив новостей

    4/27/2023

    Школа активного гражданина

     Тэма сённяшняга інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць” (матэрыяльная і духоўная гісторыка-культурная спадчына, прафесійнае і народнае мастацтва, грамадскія творчыя ініцыятывы і іншае).

     У інфармацыйным блоку “Беларусь-краіна шматвяковай і самабытнай культуры” рабяты здзейснілі экскурс у гісторыю развіцця культуры і мастацтва за перыяд апошніх трох дзесяцігоддзяў.Пераканальна прагучалі словы аб багацці, разнастайнасці мастацкай культуры беларусаў, якая бярэ свій пачатак з глыбокай даўніны. Важна захаваць для будучых пакаленняў гісторыка-культурную спадчыну. Дзякуючы намаганням Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на дзяржаўным узроўні рашаюцца задачы падтрымкі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, іх рэстаўрацыі, стварэння новых аб’ектаў. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны-абавязковая ўмова ўстойлівага развіцця дзяржавы, умацавання яе прэстыжу на міжнароднай арэне.

     Нам сапраўды ёсць чым ганарыцца, ёсць што паказаць гасцям. У якасці прыкладу удзельнікам мерапрыемства былі названы шматлікія аб’екты культуры, якія па праве з’яўляюцца нашым гонарам. Гэта Магілёўскі абласны драматычны тэатр, знакамітая Камянецкая вежа, Нацыянальны тэатр оперы і балета, Купалаўскі тэатр, будынак “Беларусьфільма”, стадыён “Дынама” у Мінску, аб’екты Брэсцкай крэпасці, абеліск “Мінск-горад-герой” і многія іншыя. У рэгіёнах Беларусі таксама шмат аб’ектаў (а калі дакладней, то ў кожным раёне), якія прыцягваюць турыстаў з іншых краін сваёй унікальнасцю і непаўторнасцю. Гэта яшчэ адзін доказ таго, што беларусы –удзячныя нашчадкі, якія захоўваюць створанае таленавітымі продкамі і прадаўжаюць лепшыя традыцыі свайго народа.

     Адраджэнне традыцыйнага беларускага мастацтва, абрадавай культуры з’яўляецца на сённяшні дзень таксама актуальнай дзейнасцю.Для іх папулярызацыі і стварэння свята “Александрыя збірае сяброў”, свята ўраджаю “Дажынкі”, шматлікія фестывалі музычнага мастацтва, фальклорнага і тэатральнага мастацтва.

     На сустрэчу з рабятамі была запрошана Казак Алена Дзмітрыеўна, настаўнік музыкі, айчыннай і сусветнай мастацкай культуры, якая з’яўляецца кіраўніком фальклорнага калектыву “Валошкі”, што дзейнічае ў нашай школе ўжо больш за 15 гадоў. Алена Дзмітрыеўна звярнула ўвагу на тое, што з 2019 года на базе нашай установы адукацыі функцыяніруе Рэсурсны цэнтр па грамадзянска-патрыятычным выхаванні на аснове нацыянальных традыцый. Калектыў “Валошкі” пастаянна абнаўляецца новымі ўдзельнікамі, існуе своеасаблівая пераемнасць, але галоўная мэта застаецца той жа – захаваць традыцыйнае мастацтва вёскі Хатынічы.

     Дзеці, якія ўваходзяць у калектыў, навучыліся працаваць на кроснах, вышываць, ствараць паясы, засвоілі традыцыйную хатыніцкую кухню. Але ўсё ж большая ўвага ўдзяляецца развучванню народных песень, абрадавых песень і саміх абрадаў, вясковых танцаў і гульняў. У скарбонцы калектыву таксама Хатыніцкія павер’і, прыказкі і прымаўкі. Калектыў “Валошкі” – пастаянны ўдзельнік і пераможца раённых і абласных фестываляў фальклорнага мастацтва. Вось літаральна ўчора, 26 красавіка, калектыў прыняў удзел у ІІІ Адкрытым фестывалі фальклорнай творчасці “Палескія пераборы” у Брэсце і папоўнілі скарбонку дасягненняў абласнога ўзроўню.

     Дыялог па тэме мерапрыемства быў канструктыўным, цікавым. Удзельнікі атрымалі шмат інфармацыі, якая, упэўнены, сцвярдзіла іх у разуменні неабходнасці ведаць і вывучаць культурную спадчыну Беларусі, паважаць традыцыі народа, тым самым захоўваючы знітаванасць пакаленняў.

     

                                                         Канановіч Т.М., Ярашэвіч Ж.В.,

                                                           класныя кіраўнікі

                                                           ДУА “Хатыніцкая сярэдняя школа”

                                                          Ганцавіцкага раёна

    Местное время

    Clock for website часы на сайт

    Выбор языка

    РусскийБеларускiEnglish

    Новости министерства образования

    12/26/2024
    В Беларуси стартовала благотворительная акция «От всей души»
    Заместитель министра образования Екатерина Петруцкая рассказала о том, как участие в благотворительной акции помогает детям открывать в себе добрые чувства и заботиться о пожилых людях.

    Подробнее...

    12/24/2024
    Новогодний бал во Дворце Независимости
    Президент Беларуси Александр Лукашенко 24 декабря принимает участие в проведении новогоднего бала

    Подробнее...

    12/23/2024
    Андрей Иванец: «Сохранение исторической памяти – конституционная обязанность каждого гражданина нашей страны»
    Сохранение исторической памяти – конституционная обязанность каждого гражданина нашей страны. Об этом сегодня заявил Министр образования Андрей Иванец в общении с журналистами по итогам заседания Комиссии по научно-методическому обеспечению исторической политики. Символично оно состоялось в Белорусском государственном музее истории Великой Отечественной войны. Участники встречи здесь обсудили новое учебное пособие по «Истории Беларуси в контексте всемирной истории» для 11-х классов

    Подробнее...

    12/20/2024
    Министр образования с подарками приехал в детский дом № 5
    Министр образования Андрей Иванец поздравил педагогов и воспитанников детского дома № 5 с наступающими праздниками

    Подробнее...

    Счетчик посещений

    счетчик посещений

     

    Погода

       


    Address:
    Phone:
    E-mail:

    Хотыничская средняя школа,2019