Меню раздела
Горячие новости
 |
08.06.2023 Спортивные соревнования "Я - турист"
|
подробнее...
 |
05.06.2023 Великое княжество Сула
|
подробнее...
 |
02.06.2023 Международный день детей
|
подробнее...
 |
01.06.2023 Першы экзамен па матэматыцы
|
подробнее...
 |
31.05.2023 Путешествие по окрестностям агр. Хотыничи
|
подробнее...  |
Главная : Сервисы : Архив новостейАрхив новостей
20.09.2022
Тыдзень роднай мовы Згодна плана работы аддзела па адукацыі ў школе з 16 па 23 верасня праходзіць Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова". У рамках правядзення тыдня 16 верасня 50 вучняў школы прынялі ўдзел у напісанні рэспубліканскага дыктанта , прымеркаванага да Дня народнага адзінства. У бібліятэцы ўстановы адукацыі арганізавана тэматычная выстава. 19 верасня вучні 1-4-ых класаў паўдзельнічалі ў акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску", а вучні 9-га класа прэзентавалі віншавальныя паштоўкі "Пажаданні роднай мове".
20 верасня пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Ярашэвіч Ж.В. вучні 7 "А" класа прынялі ўдзел у квэст-гульні "Фальклор, фальклор - душа народа" і прадставілі гастранамічны фэст "Беларуская кухня". Вучні 10-га з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ярашэвіч Т.М. арганізавалі прагляд беларускамоўнай пастаноўкі "Паўлінка".





Родная мова… Колькі шчырых і прыгожых слоў сказана ў яе адрас. Няма, напэўна, ніводнага беларускага паэта, які б не апеў у сваіх творах роднае слова. Колькі народных песень і казак, легенд і паданняў даюць нам магчымасць адчуць мілагучнасць мовы, што дадзена нам ад нараджэння.
У гісторыі нашай мовы былі розныя перыяды. Быў, на жаль, вельмі цяжкі і складаны час, калі яна забаранялася, прыніжалася, але заўсёды былі людзі, якія шчыра і самаадана любілі яе і рабілі ўсё для таго, каб беларускае слова жыло, гучала. “Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў – бацькоў, якія той жа мовай гаварылі”, - пісаў Вацлаў Ластоўскі. Вось гэта, я ўпэўнена, ключавыя словы для кожнага з нас, хто жыве на беларускай зямлі, хто лічыць сябе беларусам, хто разумее, што нацыянальная мова – гэта скарб, які патрэбна берагчы.
Сёння мы жывём у незалежнай і суверэннай краіне. Беларуская мова – дзяржаўная мова. Яна заслужыла гэты статус па праве. Мы павінны прымаць гэта не толькі як афіцыйную з’яву, а як дадзенае лёсам і Богам, і прыняцце гэтае павінна жыць у сэрцы і душы. А галоўнае, ганарыцца і любіць, таму што гэта натуральна – любіць сваю мову.
Патрэбна разумець: захаванне нацыянальнай мовы – гэта захаванне нацыянальных традыцый, нацыянальнай культуры, нацыянальнай гісторыі. І абавязкова патрэбна паважаць другія мовы, ніколі не прыніжаць. Гэтаму вучыў нас Францішак Багушэвіч: “Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю… Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!”
Адносіны да роднай мовы ў нашай краіне вызначаюцца і тым, што зараз праходзіць Тыдзень роднай мовы. Гэта яскравы прыклад і доказ сыноўскіх адносін да мовы. Гэта магчымасць яшчэ раз дакрануцца да глыбінь роднага слова, да творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, да народнай культуры. Гэта своеасаблівае свята мовы. У святы прынята жадаць найлепшага таму, у гонар каго ці чаго яно прымеркавана.
Сваёй мове я жадаю яшчэ большага развіцця і росквіту. Я жадаю, каб яна жыла, гучала. Мне вельмі хочацца, каб напеўнасць і мілагучнасць нашай мовы радавала і цешыла слых усіх, хто яе чуе і разумее. Я хачу, каб гучалі народныя песні, дзеці слухалі беларускія народныя казкі і засыналі пад пяшчотныяматчыны калыханкі. І яшчэ… Толькі ад нас, ад нашага ўнутранага разумення значнасці роднай мовы ў жыцці залежыць яе існаванне. Жадаю мове беларускай любві і вернасці ад усіх нас.
Вучань 9-га класа:
Ваўчок Павел
|
Местное время
Выбор языка
Новости министерства образования
08.06.2023 Новый сезон республиканской акции «Шаг к успеху» стартует в оздоровительных лагерях Беларуси Сегодня стартует новый сезон республиканской информационно-просветительской акции «Шаг к успеху», который в прошлом году на летних каникулах получил горячий отклик среди детей и подростков. Акция рассчитана на мотивацию молодежи, отдыхающей в детских оздоровительных лагерях. Подробнее...
06.06.2023 Нынешняя вступительная кампания будет проведена по ранее утвержденным правилам Сегодня во Дворце Независимости Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по текущим вопросам вступительной кампании Подробнее...
05.06.2023 Сегодня стали известны результаты ЦЭ от 21 мая 2023 года 21 мая 2023 года во второй день проведения ЦЭ в централизованном экзамене по 13 учебным предметам приняло участие 53 067 человек Подробнее...
02.06.2023 Результаты первого ЦЭ пересчитают по новой методике, она разработана с использованием подходов, применяемых при проведении РТ Результаты первого централизованного экзамена пересчитают по новой методике, баллы можно будет узнать уже сегодня Подробнее...
Счетчик посещений
Погода
|