Дваццаць першы сакавіцкі дзянёк сабраў у нашай школе ўдзельнікаў раённага агляду-конкурсу "Мар! Аб'ядноўвай! Стварай! Твары!" Самыя таленавітыя і творчыя вучні з Малькавіцкай сярэдняй школы, Люсінскай сярэдняй школы імя Якуба Коласа, Раздзялавіцкай сярэдняй школы і нашай навучальнай установы прадставілі на суд журы вакальнае майстэрства, а таксама прадэманстравалі свае здольнасці ў ролі вядучых. Радавала вока ўсіх прысутных выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якую наладзілі калектывы школ.
Гледачы атрымалі толькі станоўчыя эмоцыі, а маленькія артысты змаглі паказаць свой творчы патэнцыял.



