Цели и задачи методической работы

  Метадычная работа у 2025/2026 навучальным годзе накіравана на выкананне пастаўленых задач і іх рэалізацыю праз адукацыйную праграму школы і адукацыйны працэс. Калектыў школы працаваў над метадычнай тэмай: «Павышэнне якасці адукацыі праз павышэнне матывацыі і прафесіянальныя кампетэнцыі педагогаў».

     Перад метадычнай службай пастаўлены мэты: аказанне дзейнаснай дапамогі настаўнікам-прадметнікам і класным кіраўнікам у павышэнні якасці адукацыі і выхавання школьнікаў праз павышэнне матывацыі і прафесіянальныя кампетэнцыі педагогаў у рамках павышэння педагагічнай кваліфікацыі і самаадукацыі настаўнікаў і выхавацелей школы, абагульненне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту. Для рэалізацыі пастаўленых мэт сфармуляваны наступныя задачы:

  1. Забяспечыць далейшы рост якасці адукацыі ў адпаведнасці з запытамі вучняў, іх законных прадстаўнікоў і тэндэнцыямі развіцця інфармацыйнага грамадства праз:

-рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу, удасканалення методыкі выкладання вуччэбных прадметаў, выкарыстанне традыцыйных і інавацыйных адукацыйных тэхналогій, накіраваных на развіццё творчых і інтэлектуальных здольнасцей вучняў;

-арганізацыю сістэмнай дапрофільнай і профільнай падрыхтоўкі вучняў на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

- укараненне здароўезберагальных адукацыйных тэхналогій, стварэнне бяспечных умоў адукацыйнага працэсу, развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы вучэбных кабінетаў.    

   2. Забяспечваць метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі.

   3. Ствараць умовы для павышэння педагагічнага майстэрства і прафесійнага росту шляхам развіцця форм самаадукацыйнай, рэфлексіўнай дзейнасці, стымуляваць абагульненне і распаўсюджанне эфектыўнага педагагічнага вопыту, у тым ліку і ў СМІ.

   4.   Пашыраць творчае адукацыйнае асяроддзе для фарміравання і укаранення педагагічных ініцыятыў, інавацыйнай і навукова-даследчай дзейнасці педагогаў і вучняў.  

 5. Аказваць кансультатыўную, навукова-метадычную дапамогу настаўнікам у планаванні, арганізацыі і аналізе педагагічнай дзейнасці, у рэалізацыі прынцыпаў і метадычных прыёмаў навучання і выхавання на дыягнастычнай, індывідуалізаванай і дыферынцыраванай аснове.  

Разделы сайта