Бизнес-компания

Увага! Увага! Увага!

Гаворыць хатыніцкая бізнес - кампанія

Просім паслухаць вас не адну хвілінку

Прадставіць сваю прадукцыю школьная “Гаспадынька”

 

Добра слухайце, запамінайце,

Тое, што спадабаецца, выбірайце.

У кожным выбаре крапатлівая праца

Гаспадынькам з нашай школы цікава гэтым займацца.

 

Ды ўжо ж   заслужыла пэўнае прызнанне

Наша школьная бізнес - кампанія,

Прадукцыя яе разлічана не толькі на мясцовы рынак,

З’явілася ў асартыменце шмат навінак.

 

Для школьнікаў шыем мы рукзакі-

Спартыўную форму ў іх носяць яны.

Сумкі і торбачкі ў лясныя паходы

Прыйшліся нашым жыхарам таксама даспадобы.

 

Ёсць у нас тавар адзін

Для сапраўдных гаспадынь:

Набор сурвэтак і ручнікоў

Для сябе і ў падарунак набыць будзь гатоў.

 

А вось гэта проста ідылія –

Вашай увазе сувенірная лінія.

Мяжы фантазіі няма ў майстрых –

У кожным вырабе свой непаўторны штрых.

 

Для модніц ёсць у нас заколкі ў валасы,

Падпяразаць кашулі тчом мы паясы.

Для зёлак шыем мы прыгожыя мяшочкі,

Прыемны водар чуецца – румяняць шчочкі.

 

Вырабы нашы на любы густ:

Нарыхтовак шмат маем дома,

Адрас кампаніі вам вядомы.

Разделы сайта