Вайну забываць нельга. Калі яе забываюць, гаварылі старажытныя людзі, пачынаецца новая, таму што памяць - галоўны вораг вайны.
Урок-роздум "Што ў імені тваім?", які прайшоў сёння ў 6"Б ", быў прысвечаны памяці піянераў-герояў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў барацьбе з фашызмам.
Марат Казей, Коля Гойшык, Зіна Партнова, Валя Коцік, Лёня Голікаў... Іх імёны вядомы кожнаму вучню. Але кожны раз з болем у сэрцы мы слухаем і расказваем пра кароткія жыццёвыя лёсы юных герояў вайны, памяць пра якіх жыве дзесяцігоддзі і будзе жыць вечна. За кожным іменем - мужнасць і адвага, бязмежная любоў да Радзімы, адданасць народу. Для сённяшніх піянераў піянеры - героі, бясспрэчна, яшчэ і прыклад вернасці клятве, дадзенаму слову. Салют у гонар піянераў - герояў - гэта адзнака памяці і ўдзячнасці.


