Архив новостей

22.05.2025

Свята піянерскай дружбы

Picture background

 Свята піянерскай дружбы, якое адбылося на базе нашай школы 21 мая, толькі пацвердзіла гэту думку. Гасцінна сустрэлі мы вучняў з іншых школ раёна.
 На лінейцы прысутнічалі ганаровыя госці: Рылка А.В., Ленкавец А.М., Занька А.У. Яшчэ адным жаданым госцем стала Наумік Еўдакія Васільеўна, якая свой працоўны шлях пачынала старэйшай піянерскай важатай. Сказаныя Еўдакіяй Васільеўнай словы, знайшлі свой водгук у сэрцах усіх прысутных. На цырымоніі ўзнагароджання былі адзначаны лепшыя піянеры раёна за паспяховы ўдзел у конкурсах, якія праводзіліся па лініі БРПА. Сярод іх і вучні нашай школы: Мінько Антон- 1 месца за навукова-папулярнанае відэа "Тэрыторыя ведаў", Майсюк Аміна і Мінько Антон ўзнагароджаны граматамі за актыўны ўдзел у рэалізацыі анлайн-праектаў. Мы другія ў раённым конкурсе на лепшую піянерскую дружыну, а ў намінацыі "Лепшая ШЭЛ" - 1 месца.
 Піянеры працавалі на інтэрактыўных пляцоўках. Незабыўныя моманты-песні ля піянерскага кастра. Завяршылася сустрэча піянераў раёна масавым флэшмобам. 

Разделы сайта