Архив новостей

21.10.2025

Я і мая сям'я без брыдкаслоўя

Picture background

 У 7"Б" класе прайшло мерапрыемства "Я і мая сям'я без брыдкаслоўя". Тэма гутаркі вельмі актуальная, паколькі мова з' з'яўляецца найважнейшым сродкам зносін. На жаль, моўная і маўленчая культура падлеткаў часта патрабуе лепшага. Брыдкаслоўе ў лексіцы чалавека гаворыць пра нявыхаванасць і зніжае ўзровень яго агульнай культуры. Менавіта да такіх высноў прыйшлі сямікласнікі, абмяркоўваючы дадзеную праблему. Таксама звярнуліся да моўных слоўнікаў, якія паказалі, што лексічны запас спрыяе развіццю маўленчых здольнасцей, узбагачае чалавека. Адзначылі, што чытанне мастацкай літаратуры робіць нашу мову прыгожай, дакладнай, правільнай, а брыдкаслоўе "засмечвае" мову, прыніжае чалавека ў вачах іншых.

Разделы сайта