17 лістапада ў нашай школе адбылося адкрыццё прадметнага тыдня па беларускай мове і літаратуры. Актавая зала гасцінна прыняла вучняў, якія былі пазнаёмлены з запланаванымі на тыдзень мерапрыемствамі. Конкурс малюнкаў " Маё любімае беларускае слова" пачаў сваю працу ўжо сёння. Таксама ўвазе дзяцей была прадстаўлена выстава кніг з творамі Уладзіміра Караткевіча і Андрэя Макаёнка. У лістападзе мы адзначаем іх юбілеі. Вучняў чакаюць цікавыя конкурсы, гульні, заняткі. Спадзяемся, што нас аб'яднае любоў да роднай мовы, літаратуры, нацыянальных традыцый.

