У 8 класе прайшоў практычны занятак у рамках Дня бяспекі дарожнага руху. Васьмікласнікі тэарэтычна і практычна замацавалі правілы паводзін на дарозе, а таксама правілы дарожнага руху на веласіпедзе.


7"Б" клас правёў інфармацыйную акцыю "Гэта трэба ведаць". Удзельнікамі акцыі сталі вучні малодшых класаў. Сямікласнікі яшчэ раз нагадалі пачаткоўцам, як правільна паводзіць сябе на дарозе, і ўручылі памяткі з правіламі паводзін.

