3 снежня 2025 года - дзень, які ўвайшоў у гісторыю Хатыніцкай сярэдняй школы знакавай падзеяй - прысваенне імя Міхаіла Іванавіча Науміка піянерскай дружыне школы. Працэдура прысваення прайшла ў рамках пасяджэння метадычнага аб'яднання педагогаў-арганізатараў раёна. На ўрачыстым зборы піянерскай дружыны прысутнічалі галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта Аксана Вячаславаўна Рылка, старшыня РС ГА "БРПА" Алена Уладзіміраўна Занька, родныя Міхаіла Іванавіча. Ганаровае права перарэзаць чырвоную стужку, якая сімвалізуе прысваенне імя дружыне, прадставілася пачэсным гасцям урачыстасці "Мы будзем з гонарам насіць яго імя...". На піянерскім зборы былі прыняты ў рады піянераў вучні 4 класа.
Дыялогавая пляцоўка "Што ў імені тваім..." стала лагічным працягам метадычнага пасяджэння, на якой адбылася шчырая гутарка роднымі Міхаіла Іванавіча, а таксама гутарка пра педагагічныя дынастыі Ганцавіччыны.
За кожным прозвішчам - лёс, за кожнай датай - падзея, а ўсё гэта гісторыя.



