Першая субота лютага традыцыйна сабрала ў школе былых вучняў на вечар сустрэчы выпускнікоў. Атрымалася сапраўднае свята, якое прайшло ў вельмі шчырай атмасферы. Усе юбілейныя выпускі (і не толькі юбілейныя) сабраліся ва ўрачыстай зале, дзе намаганнямі вучняў і настаўнікаў школы, была прадстаўлена віншавальная праграма, якая дазволіла выпускнікам ўспомніць свае школьныя гады і ўбачыць, чым школа жыве сёння. Але галоўнае, што адбылася сустрэча выпускнікоў са сваімі настаўнікамі. Школа заўсёды рада бачыць сваіх вучняў. Спадзяемся, што вечар сустрэчы ў нашай школе пакінуў у сэрцах прысутных толькі цёплыя і шчаслівыя эмоцыі.





