Архив новостей

10.02.2026

Дзень памяці воінаў - інтэрнацыяналістаў

Picture background

 15 лютага адзначаем Дзень памяці воінаў - інтэрнацыяналістаў. З гэтай нагоды вучні 7"Б"класа сталі ўдзельнікамі музейных заняткаў" Афганскія старонкі нашай гісторыі ", якія правялі супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея. Увазе дзяцей была прадстаўлена выстава фотаздымкаў, лістоў, узнагарод воінаў-інтэрнацыяналістаў - нашых землякоў. Змястоўны аповед пра падзеі тых часоў суправаджаўся дакументальнымі відэаматэрыяламі. Былі згаданы імёны і жыццёвыя лёсы воінаў, якія загінулі на той вайне. Музейныя заняткі спрыялі выхаванню павагі да людзей, якія годна выканалі свой інтэрнацыянальны доўг.

Разделы сайта