Архив новостей

12.02.2026

Пошукавы атрад "Подзвігу-Памяць"

Picture background

 Пачуццё патрыятызму - найважнейшы складнік у фарміраванні грамадзяніна краіны і грамадзянскай пазіцыі. Закладвацца патрыятызм пачынае з самага ранняга дзяцінства. Добрым падмуркам для гэтага з'яўляецца веданне гісторыі сваёй малой радзімы.
 Пошукавы атрад "Подзвігу-Памяць", які ўжо некалькі гадоў функцыяніруе на базе ДУА "Хатыніцкая сярэдняя школа", даследуе жыццёвы шлях ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых жыхароў вёскі Хатынічы. Каб увекавечыць памяць ветэранаў, якія з годнасцю выканалі свой салдацкі і грамадзянскі доўг, пошукавы атрад збірае і сістэматызуе звесткі пра іх і размяшчае на інфармацыйным партале праекта "Беларусь помніць. Помніць кожнага". Вялікую дапамогу атраду аказваюць дзеці, унукі і праўнукі ветэранаў, прадастаўляючы неабходную інфармацыю для дзейнасці атрада. Асноўная задача пошукавага атрада - захаванне гістарычнай памяці. Гэта неабходна для нас, каб быць удзячным пакаленнем роднай Беларусі.

Разделы сайта