У межах святкавання Года беларускай жанчыны ў 7"Б" і 9 класе адбылася цёплая сустрэча "Разам за духоўнасць, традыцыі і будучае", з мясцовай паэтэсай, таленавітай зямлячкай - Нінай Уладзіміраўнай Кавальчук.
Сустрэча прайшла у фармаце шчырай размовы. Ніна Уладзіміраўна падзялілася з прысутнымі ўспамінамі пра сваё дзяцінства, расказала, як нараджаюцца вершы, хто яе музы і як жанчына знаходзіць час на творчасць сярод штодзённых клопатаў. У яе выкананні і выкананні ўнучкі прагучалі вершы з розных зборнікаў. У зале панавала асаблівая атмасфера дабрыні і натхнення, якая магчымая толькі тады, калі гучыць сапраўдная паэзія.


