Архив новостей

14.04.2026

Нацыянальны пошукавы праект "Беларусь памятае. Памятае кожнага"

Picture background

 Красавіцкая тэма праграмы "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" для 7 класа "Нацыянальны пошукавы праект "Беларусь памятае. Памятае кожнага". Мэтай дадзенага мерапрыемства стала выхаванне ў вучняў гонару за гераічнае мінулае беларускага народа, пачуцця ўдзячнасці тым, хто абараняў родную зямлю ад фашызму, пачуцця павагі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Педагог-арганізатар школы Ваўчок Юлія Анатольеўна расказала дзецям пра сутнасць нацыянальнага пошукавага праекта "Беларусь памятае. Памятае кожнага". Адзначыла, што вучні 7 класа з'яўляюцца членамі школьнага пошукавага атрада "Подзвігу - памяць". Дзяўчынкі з пошукавага атрада падзяліліся тым, што інфармацыя пра іх прадзядуль ужо ўнесена ў базу пошукавага праекта. Вучні былі закліканы праявіць ініцыятыву ў пошуках звестак пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, каб памяць пра іх перадавалася з пакалення ў пакаленне.

Разделы сайта