12 мая адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў. Увазе настаўнікаў была прадстаўлена фальклорная імпрэза "Вяртаемся да сваіх каранёў", падрыхтаваная вучнямі 8 класа разам з класным кіраўніком Казак Аленай Дзмітрыеўнай. Вучні класа з'яўляюцца членамі школьнага фальклорнага калектыву "Валошкі". У праграму пазакласнага мерапрыемства ўвайшлі самабытныя танцы, гульні, песні вёскі Хатынічы, а таксама паказана музычна-тэатральная пастаноўка святочнага абраду"Юр'е". З вялікім задавальненнем удзельнікі пасяджэння паслухалі ў выкананні вучняў вершы і песні мясцовых паэтак, якія прысвечаны роднаму краю.
Падчас абмеркавання і аналізу мерапрыемства была выказана вялікая падзяка класнаму кіраўніку і вучням за творчасць і захаванне народна-традыцыйнага мастацтва.



