Архив новостей

17.02.2023

Бацькоўскі сход

 16 лютага ў ДУА»Хатыніцкая сярэдняя школа» адбыўся бацькоўскі сход з удзелам намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Ганцавіцкага райвыканкама Антановіч Вольгі Уладзіміраўны. Пытанні, якія былі разгледжаны на сходзе, у першую чаргу тычацца сем'яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. Аднак рэаліі сённяшняга дня (і гэта падкрэсліла ў сваім выступленн іВольга Уладзіміраўна) патрабуюць агульных намаганняў ў вырашэнні праблем, связаных з правапарушэннямі і злачынствамі сярод непаўналетніх. Вольга Уладзіміраўна пазнаёміла прысутных з сітуацыяй па правапарушэннях і злачынствах непаўналетніх , якая на сённяшні дзень склалася ў раёне і вобласці. Былі прыведзены статыстычныя дадзеныя, канкрэтныя факты. Бацькі мелі магчымасць атрымаць інфармацыю з першых вуснаў, бо Вольга Уладзіміраўна ў сваёй штодзённай працы сутыкаецца з дзецьмі, бацькамі, якія трапілі ў складаныя сітуацыя, высвятляе, чаму яна адбылася, хто вінаваты, шукае шляхі выйсця з яе. Але ж зразумела: калі закон парушаны, то будзе і адпаведнае наказанне. Таму Вольга Уладзіміраўна заклікала бацькоў быць пільнымі, кантраляваць сваіх дзяцей, цікавіцца іх жыццём, тымбольш што прыведзеныя факты застаўляюць задумацца і неадкладна прымаць меры па прафілактыцы і прадухіленню падобныхп аводзін і ўчынкаў падлеткаў. Інфармацыя Вольгі Уладзіміраўны па праблеме незаконнага абароту наркотыкаў і ўцягненню непаўналетніх у гэты страшны бізнес - яшчэ адна падстава для роздуму і кантролю дзяцей.
 Гутарка з бацькоўскай аўдыторыяй атрымалася канструктыўнай і вельм ікарыснай. Бацькі засталіся ўдзячныя Вользе Уладзіміраўне, бо відавочны клопат пра будучае нашых дзяцей.
Вялікая работа па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў у школе праводзіцца псіхолага-педагагічнай службай. Даклад педагога-псіхолага Мінько Галіны Міхайлаўны па дэструктыўных паводзінах падлеткаў стаў своеасаблівым педагагічным практыкумам для бацькоў. Галіна Міхайлаўна патлумачыла, як прадухіліць такія паводзіны, як заўважыць і як дзейнічаць, кааб выправіць, калі такая сітуацыя ўжо склалася. Сваім выступленнем Галіна Міхайлаўна яшчэ раз падкрэсліла думку аб неабходнасці прыслухоўвацца да дзяцей, кантралявацьіх, але і давяраць. Тады і яны будуць давяраць дарослым. Параіла больш размаўляць з дзецьмі, абмяркоўваць разам ўзнікшыя праблемы і разам вырашаць.
 Такі падыход падтрымала і дырэктар школы Перашчук Святлана Уладзіміраўна. Яна падкрэсліла, што бацькі і педагогі павінны рухацца ў ад-ным накірунку, супрацоўнічаць, бо, у рэшце рэшт, мы вырашаем адну задачу: бачыць нашых дзяцей здаровымі як фізічна, так і духоўна, адукаванымі, мэтанакіраванымі і, канечне, законапаслухмянымі, бо, на жаль, адзін няправільны крок можа каштаваць зламанаму лёсу.
 Упэўнены, што сустрэча ў такім фармаце вельмі карысная і павучальная. Калі пытанне тычыцца дзяцей, раўнадушных быць не можа, не павінна.

Разделы сайта