21 лютага ў рамках пасяджэння МА класных кіраўнікоў і рэсурснага цэнтра па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванні на аснове нацыянальных традыцый, адбылося мерапрыемства, падрыхтаванае вучнямі 5 класа на чале з класным кіраўніком Казак Аленай Дмітрыеўнай, "Вяртаемся да сваіх каранёў".
Літаратурна-музычная імпрэза ўключыла ў сябе самабытныя вясковыя песні і танцы, гульні. Быў праведзены майстар-клас па пляценні пальчыкавых паясоў. У ходзе выступлення маленькія артысты прадэманстравалі свой чытацкі талент, абраўшы вершы мясцовых паэтак - Ніны Кавальчук І Ніны Таўтын. Дзяўчынкі сталі ўдзельнікамі дэфіле з вышыванымі ручнікамі і ў ільняных строях на сучасны лад народнага майстра Казак Ніны Мікалаеўны. Не абышлося фальклорнае мерапрыемства і без беларускай кухні. Сімвалічна, што сёння мы адзначаем і Міжнародны дзень роднай мовы, якая з'яўляецца неад'емнай часткай нацыянальнай культуры.



