Даўно сталі традыцыйнымі ў нашай школе мерапрыемствы, прысвечаныя Дню абаронцы Айчыны і Міжнороднаму жаночаму дню. Хлопчыкі ўжо паказалі свой спрыт і характар, а вось дзяўчынкі сёння, напярэдадні свята, прадаманстравалі і спартыўную закалку, і кулінарныя здольнасці, і ўменне быць у камандзе, вытрымку і імкненне да перамогі. Конкурс мастацкай самадзейнасці паказаў, што нашы дхяўчынкі артыстычныя, а хлопчыкі змаглі іх выдатна падтрымаць у гэтым. На працягу ўсёй конкурснай праграмы ў зале трымалася напружанне: хто ж пераможца? Хто мацнейшы: дзевяцікласніцы ці васьмікласніцы? У вынніку - нічыя! Рады за абедзве каманды. Так трымаць!



