У рамках пасяджэння метадычнага аб'яднання, 22 сакавіка, класныя кіраўнікі наведалі мерапрыемства, якое падрыхтавалі вучні 7 класа разам са сваім класным кіраўніком Кісялевіч Інай Аляксандраўнай. Яно было прымеркавана да памятнай даты- 22 сакавіка 1943 года- Хатынскай трагедыі. "Без тэрміну даўнасці"... Менавіта так гучыць тэма мерапрыемства, менавіта так - заўсёды - мы павінны памятаць пра жудасныя старонкі з гісторыі свайго народа, у адносінах да якога быў праяўлены нацысцкі генацыд. Мерапрыемства было насычана дакументальнымі звесткамі, фактамі аб злачынствах фашыстаў на тэрыторыі Беларусі: спаленыя вёскі разам з жыхарамі, лагеры смерці, злачынствы супраць дзяцінства... "Пра гэта патрэбна гаварыць," - адзначыла Іна Аляксандраўна, - каб ведаць і не паўтарыць". Наведанае мерапрыемства нікога не пакінула раўнадушным, заставіла задумацца як дарослых, так і дзяцей. Званы Хатыні-гэта вечны напамін пра тое, што вайна- гэта смерць і боль, слёзы і людскія трагедыі.
