Напярэдадн івялікага свята - Дня Перамогі - у нашай установе адукацыі адбылося адкрыццё музейнага пакоя, экспазіцыі якога прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Яны нясуць як інфармацыйны, так глыбокі выхаваўчы пасыл. Кожны, хто наведае музейны пакой, не застаецца раўнадушным і зразумее, наколькі важна захаваць гістарычную памяць.
