Архив новостей

09.05.2023

Са святам 9 МАЯ

 Колькі б часу ні мінула, 9 МАЯ назаўсёды застанецца для беларусаў ўсенародным святам. Сёння ля помніка загінуўшым ў гады вайны салдатам і партызанам мнагалюдна. На мітынг, прысвечаны Дню Перамогі, прыйшлі вучні, настаўнікі, работнікі школы, прадстаўнікі мясцовых арганізацый і ўстаноў, аднавяскоўцы. Прыйшлі, каб аддаць даніну памяці тым, хто цаною сваіх жыццяў, дзякуючы мужнасці і гераізму прынёс у сорак пятым мір на нашу зямлю. З віншавальнымі словамі да прысутных звярнуўся старшыня Хатыніцкага сельскага выканаўчага камітэта Перашчук Генадзій Аляксандравіч. Ён яшчэ раз нагадаў, якой цаной быў заваяваны мір, што нясе з сабой фашысцкая ідэалогія, як важна сёння захаваць спакой на нашай зямлі. Гучалі песні, вершы. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка. Памяць жыве, памяць   вучыць нас быць ўдзячным пакаленнем.

Разделы сайта