Ганцавіцкі краязнаўчы музей гасцінна прыняў сёння нашых пяцікласнікаў. Сустрэча была прысвечана вельмі важнай і актуальнай тэме - генацыд беларускага народа. Супрацоўнікі музея ў даступнай форме расказалі пра злачынствы фашыстаў у гады вайны, а таксама пра пошукавую работу па выяўленні новых фактаў знішчэння мірнага насельніцтва на тэрыторыі раёна. Цяжкая, але неабходная інфармацыя спрыяла не толькі набыццю новых ведаў пра гісторыю малой радзімы, але і выхаванню патрыятычных пачуццяў, разуменню значэння захаванню міру на зямлі.


