Новы вучэбны тыдзень пачаўся з рабочай лінейкі, на якой прысутнічалі ўсе вучні школы. Пад час лінейкі асобныя вучні школы і класныя калектывы былі ўзнагароджаны кубкамі, граматамі і дыпломамі за ўдзел у творчых конкурсах унутрышкольнага і раённага ўзроўню. Дырэктар школы засяродзіла ўвагу на неабходнасці прытрымлівацца правіл паводзін як у школе, так і за яе межамі.



