Любоў да роднай мовы пачынаецца з любові да роднага слова. Сімвалічная ў гэтым сэнсе назва конкурсу "Пясняр, гучыць тваё слова!", які прайшоў сёння на базе ДУА "Люсінскі дзіцячы сад - сярэдняя школа імя Якуба Коласа", прысвечаны Дню роднай мовы. У школе, дзе ў свой час настаўнічаў класік беларускай літаратуры Якуб Колас, сваё майстэрства мастацкага чытання дэманстравалі вучні нашага раёна. Гучала меладычная, напеўная беларуская мова, блізкая сэрцу кожнага, хто нарадзіўся на гэтай бласлаўлёнай зямлі. Сардэчна віншуем вучняў нашай школы Валуевіч Караліну, Валуевіч Карыну, Мінько Антона, Ярашэвіч Дар'ю і Ярашэвіч Зарыну, якія атрымалі за ўдзел у конкурсе дыпломы 1 і 3 ступені.



