22 сакавіка 1943 года... Трагічная дата ў гісторыі Беларусі, трагічная дата ў гісторыі вёскі Хатыні, спаленай фашыстамі разам з жыхарамі. Раённая патрыятычная акцыя " Нельга зразумець. Нельга дараваць. Нельга апраўдаць" прымеркавана Хатынскай трагедыі і тысячам беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны. Самае страшнае, што гэтыя трагедыі - абарваныя людскія лёсы і жыцці.
На Ганцавіччыне, на жаль, нямала месцаў, якія сёння з'яўляюцца маўклівымі сведкамі зверстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Помнік на месцы знішчэння яўрэяў на сёмым кіламетры аўтадарогі Ганцавічы - Хатынічы, брацкая магіла ў горадзе Ганцавічы, урочышча Града ў Люсіне, дзе расстралялі цэлую сям' ю, вёска Задуб'е, якая раздзяліла лёс Хатыні...Менавіта такім быў маршрут удзельнікаў акцыі. Актыў маладзёжных аб'яднанняў аддаў даніну памяці бязвінна загінуўшым жыхарам раёна.22 сакавіка 1943 года... Трагічная дата ў гісторыі Беларусі, трагічная дата ў гісторыі вёскі Хатыні, спаленай фашыстамі разам з жыхарамі. Раённая патрыятычная акцыя "Нельга зразумець. Нельга дараваць. Нельга апраўдаць" прымеркавана Хатынскай трагедыі і тысячам беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны. Самае страшнае, што гэтыя трагедыі - абарваныя людскія лёсы і жыцці.
На Ганцавіччыне, на жаль, нямала месцаў, якія сёння з'яўляюцца маўклівымі сведкамі зверстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Помнік на месцы знішчэння яўрэяў на сёмым кіламетры аўтадарогі Ганцавічы - Хатынічы, брацкая магіла ў горадзе Ганцавічы, урочышча Града ў Люсіне, дзе расстралялі цэлую сям' ю, вёска Задуб'е, якая раздзяліла лёс Хатыні...Менавіта такім быў маршрут удзельнікаў акцыі. Актыў маладзёжных аб'яднанняў аддаў даніну памяці бязвінна загінуўшым жыхарам раёна.


