Ведаць гісторыю краіны і народа, захаваць гістарычную памяць - гэта тая неабходнасць, без якой нельга будаваць трывалую будучыню, нельга забяспечыць повязь пакаленняў. Паездка ў Брэсцкую крэпасць - герой, якая выклікаў у дзяцей непадробныя пачуцці жалобы і смутку, захаплення веліччу і гераізмам абаронцаў крэпасці. Гэты дзень надоўга застанецца ў іх памяці. Тут, на гэтай святой зямлі, самыя актыўныя акцябраты нашага раёна былі прыняты ў члены ГА "БРПА". Ганаровая клятва, якую далі піянеры, гэта клятва на вернасць Радзіме, ідэалам піянерскага руху і героям крэпасці, якія першымі прынялі на сябе ўдары самай страшнай вайны 20-га стагоддзя.
Наведванне месцаў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, трывала пацвярджае думку, што мір - гэта самае галоўнае і неабходнае на сённяшні дзень.


