Вось і пачалася апошняя вучэбная чвэрць 2023/2024 навучальнага года. Традыцыйная лінейка сабрала ўсіх вучняў школы пад урачысты выхад знамённай групы.
Вясеннія канікулы значна папоўнілі капілку дасягненняў нашай школы. Вучням былі ўручаны граматы, дыпломы і кубкі за перамогі ў прадметных алімпіядах, творчых конкурсах, спартыўных мерапрыемствах.
Дырэктар школы Перашчук Светлана Уладзіміраўна звярнула ўвагу вучняў на знамянальную дату - 2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
Завяршылася лінейка нагадваннем аб вучэбнай дысцыпліне, адносінах да школьнай маёмасці. Дырэктар школы пажадала ўсім прадуктыўнай чацвёртай чвэрці.





