Экскурсійная паездка ў сталіцу нашай краіны, арганізаваная для пяцікласнікаў школы, адбылася. Мы наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Уражанні толькі станоўчыя. Дзеці адчулі не толькі эмацыянальнае ўздзеянне ад ўбачанага, але і яшчэ раз дакрануліся да трагічнай і драматычнай гісторыі нашага народа, на лёс якога выпала вайна, самая страшная вайна дваццатага стагоддзя. Укладальнікі музея правялі проста фантастычную даследчую працу. Экспазіцыі і панарамы залаў музея заварожваюць сваёй дасканаласцю і праўдзівасцю. У гэтым годзе мы адзначаем вельмі важную дату-80 - годдзе вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, таму наведванне музея набывае сімвалічны сэнс. Маладое пакаленне павінна быць удзячным пакаленнем за сённяшні мірны дзень.

