Архив новостей

18.05.2024

Экскурсія ў Лідскі замак

Picture background

 Арганізаваная прафсаюзным камітэтам установы экскурсійная паездка пакінула ў яе ўдзельнікаў самыя лепшыя ўражанні. Наведванне шклозавода "Нёман" дало магчымасць паназіраць за працэсам вырабу крыштальнай прадукцыі завода. Гэта не толькі працаёмкая дзейнасць. Яна патрабуе вялікага майстэрства, якое і прадэманстравалі супрацоўнікі прадпрыемства. У музеі пры заводзе даведаліся шмат цікавага з гісторыі яго ўтварэння і развіцця. Вырабы здзіўляюць прыгажосцю, арыгінальнасцю. Сапраўдныя творы мастацтва.
 Яшчэ адным пунктам наведвання стаў Лідскі замак. Гэта гісторыя Беларусі, якая перадае атмасферу мінулага, жыццё і побыт нашых продкаў, якія і стваралі нашу гісторыю. Шмат цікавых і важных для разумення гістарычных сітуацый фактаў пачулі ад экскурсавода, за што вялікі дзякуй.
 Дадзеная паездка дала магчымасць яшчэ раз пераканацца ў тым, якая прыгожая наша Беларусь, наколькі цікавая яе гісторыя, якія слаўныя людзі жывуць і працуюць у нашай краіне.

Разделы сайта