Жнівеньская педагагічная канферэнцыя-гэта ўрачыстае і хвалюючае мерапрыемства, якое з'яўляецца вельмі знакавым для тых, хто абраў сваёй прафесіяй навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення. І вельмі прыемна, калі праца настаўніка адзначана дзяржавай, калі назва школы гучыць на такім мерапрыемстве. Дыплом І ступені і сертыфікат былі ўручаны дырэктару школы Перашчук Святлане Уладзіміраўне за перамогу ў метадычным праекце "Ад якасці адукацыі - да якасці жыцця". Ваўчок Юлія Анатольеўна, педагог-арганізатар, узнагароджана Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і дасягнутыя поспехі ў выхаванні падрастаючага пакалення. За добрасумленную працу ў сістэме адукацыі раёна, поспехі, дасягнутыя ў навучанні і выхаванні Ганаровай граматай аддзела па адукацыі ўзнагароджаны Пісарык Сяргей Мікалаевіч, настаўнік інфарматыкі.
Жнівеньскай канферэнцыяй дадзены старт новаму навучальнаму году.





