Дзень народнага адзінства - дата, якая не толькі згуртоўвае беларускі народ, але і нагадвае, якой цаной набыты сённяшні мірны дзень. Мітынг "Памяць удзячных пакаленняў" ля помніка загінуўшых савецкіх воінаў і партызан сабраў вучняў і настаўнікаў школы, прадстаўнікоў Хатыніцкага сельскага выканаўчага камітэта. Алена Мікалаеўна Пічыц, кіраўнік справамі сельвыканкама, павіншавала прысутных са святам, пажадала мірнага неба і стваральнай працы. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто знайшоў свой апошні спачын у брацкай магіле. Хвалюючым момантам мітынгу стала адкрыццё лічбавай таблічкі, якая падрыхтавана грамадскім аб'яднаннем "Патрыёты Беларусі" сумесна з Федэрацыяй Беларусі ў рамках рэспубліканскага праекта "Захаваем гісторыю".


