Вось і пачалася другая вучэбная чвэрць 2024/2025 навучальнага года. Традыцыйная лінейка сабрала ўсіх вучняў школы пад урачысты выхад знамённай групы.
Восеньскія канікулы значна папоўнілі капілку дасягненняў нашай школы. Вучням былі ўручаны граматы, дыпломы за перамогі ў творчых конкурсах, спартыўных мерапрыемствах.
Дырэктар школы Перашчук Светлана Уладзіміраўна звярнула ўвагу вучняў на правілы бяспечных паводзін, нагадала аб вучэбнай дысцыпліне, адносінах да школьнай маёмасці. Лінейка скончылася пажаданнем ўсім прадуктыўнай другой чвэрці.


