Архив новостей

29.11.2024

У госці да Міхася Лынькова

Picture background

 30 лістапада спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова. З гэтай нагоды вучнямі 6"Б" класа на чале з класным кіраўніком была падрыхтавана літаратурная вечарына "У госці да Міхася Лынькова" ў рамках паседжання метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў 28 лістапада. Удзельнікі мерапрыемства разам з вучнямі здзейснілі своеасаблівае падарожжа па асноўных этапах жыцця і творчасці пісьменніка. Асаблівую цікавасць выклікала гісторыя сям'і Міхася Лынькова, якая знайшла адлюстраванне не толькі ў творах самога аўтара, але і другіх беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Вечарына памяці Міхася Лынькова пацвердзіла неабходнасць папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія сваім жыццём і творчасцю вучаць нас высакароднасці і спагадзе, шчырасці і вернасці,  любові да роднага краю і слова.

Разделы сайта