2025 год у Беларусі - Год добраўпарадкавання. Менавіта гэтай тэме была прысвечана дзелавая гутарка ў 6 "Б" класе. Дзеці пазнаёміліся з комплексам асноўных мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні, якія запланавана правесці ў краіне ў гэтым годзе. Беларусь даўно займела статус краіны парадку і чысціні. Галоўная задача гэтай пяцігодкі - стварэнне і падтрымка эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Гэта задача як усяго грамадства, так і кожнага грамадзяніна, як дарослых, так і дзяцей. Толькі разам мы зможам дасягнуць яшчэ большага росквіту нашага агульнага дома - роднай Беларусі.

